Асноўныя дзеянні разгорнуцца ў аздараўленчым комплексе "Спадарожнік" (Мінскі р-н, пас. Ждановічы). Форум прымеркаваны да святкавання стварэння Творчага саюза БДУ. Мерапрыемства накіравана на раскрыццё творчага патэнцыялу моладзі, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі вакальных, харэаграфічных і прамоўніцкіх здольнасцяў таленавітых студэнтаў.
Удзельнікамі форуму стануць больш за 130 супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ практычна з усіх факультэтаў. Для іх падрыхтавана адукацыйна-забаўляльная праграма. Галоўнай падзеяй стане творчае спаборніцтва, прысвечанае беларускай культуры. Пяці студэнцкім зборным трэба будзе прайсці тры этапы: творчы квэст, конкурс відэа-візітовак і выступленне з літаратурна-музычнай кампазіцыяй "Гучы родная мова". У кожным туры будзе вызначацца найлепшая каманда. А пераможцам стане каманда—уладальніца максімальнай сумы набраных балаў.
У рамках форуму майстар-класы правядуць тэлевядучыя Яўген Перлін і Чулпан Ганіева. Таксама адбудуцца выбары намесніка старшыні Творчага саюза БДУ "Мы выбіраем, нас выбіраюць".
Цырымонія закрыцця і ўзнагароджанне ўдзельнікаў форуму пройдзе 18 мая.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/kultura