15 мая адбылася прэзентацыя ўнікальнага арт-аб’екта драўлянай механікі – кінетычнага тэатра “Балабуха”. Аўтар ідэі – майстар народных рамёстваў, лаўрэат Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2016 г., “Чалавек года Міншчыны” 2016 г. – Андрэй Мартынюк. Уся канструкцыя “Балабухі” складаецца з дзевяці механізаваных сцэн-пляцовак, на кожнай з каторых размешчаныя рухомыя персанажы, якія маюць сваіх прататыпаў сярод мясцовых работнікаў культуры. І вось цуды пачынаюцца... Майстар цісне на кнопачку і дэкарацыі нібыта ажываюць. Тут і зіма з Калядамі і Масленіцай, тут і лета з купальскім вогнішчам, тут і восень з Дажынкамі. Казачнае жыцце вабіць не толькі дзяцей, але і дарослых, што прыйшлі паглядзець на “Балабуху”. “Станькаўскі Дом майстроў” ДУ “Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”
Таццяна Ткачова, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/kinetychny-teatr