Жыхар Бразіліі Марсіа Матоліас узвёў на пляжы Рыа-дэ-Жанейра замак з пяску і пражыў у ім 22 гады. Пра гэта пішуць СМІ.
Адзначаецца, што на пясочнае будаўніцтва яго натхнілі архітэктурныя будынкі знакамітых майстроў Антоніа Гаўдзі і Оскара Німеера.
Пры гэтым Марсіа Матоліас першапачаткова не планаваў пражываць у сваім пясчаным стварэнні, а хацеў толькі выкарыстоўваць яго як будынак для кнігарні. Аднак затым вынаходлівы мужчына ўмацаваў замак з пяску драўлянымі бэлькамі і пераехаў у новае жыллё. Ежу мужчына рыхтуе на вуліцы, на невялікай плітцы.
Вядома, што кнігам у доме таксама знайшлося месца, у замку ёсць бібліятэка.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zamak
[3] https://zviazda.by/be/tags/braziliya