У сталіцы затрымалі серыйнага злодзея, які вынес з абрабаванай кватэры 22 айфоны. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
37-гадовага мужчыну затрымалі на працы на аўтамыйцы пасля крадзяжу з кватэры па Налібоцкай. Там ён скраў 22 айфоны і чатыры планшэты. Адзін тэлефон ён узяў сабе, адзін даў сваёй сяброўцы, а астатнія схаваў у яе ў машыне.
А вось у яго машыне міліцыянеры знайшлі прыстасаванні для ўскрыцця замкоў і дзвярэй, а таксама стрыжань замка з апошняга крадзяжу.
Устаноўлена, што мужчына датычны да здзяйснення серыі аналагічных крадзяжоў на тэрыторыі Фрунзенскага і Першамайскага раёнаў сталіцы цягам двух гадоў.
tut.by [1]
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/society/592933.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal