Чым замяніць яйкі ў цесце
Бананы могуць замяніць яйкі ў цесце для печыва або пірага. Палова банана раўнацэнная аднаму яйку.
Што рабіць з надтрэснутым яйкам
Бітае яйка можна выратаваць: прыгатуйце яго на паравой лазні і выкарыстоўвайце для салата і бутэрбродаў!
Каб малако хутчэй закіпела
Малако закіпіць хутчэй, калі дадаць у яго дробку цукру.
Як выратаваць падсохлы лімон
Лімон, які пачынае падсыхаць, можна лёгка вярнуць да жыцця: змясціце яго ў талерку з вадой на пару гадзін.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya