Іспанскі «Атлетыка» атрымаў упэўненую перамогу над французскім «Марсэлем» у фінале футбольнай Лігі Еўропы - 3:0.
Пачатак матчу прайшоў у роўнай барацьбе, але ўсё змянілася на 21-й хвіліне, калі абрэзкай Андрэ-Франка Замба скарыстаўся форвард «Атлетыка» Антуан Грызман, які рэалізаваў выхад сам-насам са Стывам Манданда.
Усё той жа Грызман зрабіў сур'ёзную заяўку на выніковую перамогу «Атлетыка», вызначыўшыся ў пачатку другога тайма - 2:0.
Пасля гэтага «Марсэль», які страціў па ходзе матчу з-за траўмы Дзімітрыу Паета, пайшоў наперад і стварыў некалькі галявых момантаў, але выдатна дзейнічаў у браме Ян Облак. А адзін раз на выручку «Атлетыка» прыйшла штанга.
Усе пытанні адносна пераможцы турніру на 89-й хвіліне зняў Габі. Ветэран мадрыдцаў дакладна прабіў у далёкі кут і зрабіў лік буйным - 3: 0.
tut.by [1]
Спасылкі
[1] https://sport.tut.by/news/football/593010.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/liga-europy