Пяцікласнік выскачыў з акна другога паверха школы ў Светлагорску, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
Інцыдэнт адбыўся ў першай палове дня 15 мая. 11-гадовы хлопчык, вучань пятага класа, выскачыў з акна другога паверха.
Дзіця даставілі ў бальніцу. У хлопчыка дыягнаставалі пералом стоп.
Прычыны таго, што адбылося, устанаўліваюць супрацоўнікі міліцыі, па гэтым факце праводзіцца праверка.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vuchan
[3] https://zviazda.by/be/tags/peralom
[4] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola