Павышэнне празрыстасці плацяжоў за ЖКП у інтэрнэце дасць магчымасць адмовіцца ад папяровых паведамленняў. Такое меркаванне 17 мая журналістам выказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.
У Мінжылкамгасе перакананы і, як адзначыў Аляксандр Церахаў, дэпутаты ў гэтым падтрымліваюць міністэрства: празрыстасці пры аплаце ЖКП у інтэрнэце павінна быць больш. Міністр лічыць, што чалавек павінен бачыць, колькі яму налічана за ваду, тэхнічнае абслугоўванне. І ў канчатковым выніку перад тым як правесці плацеж спажывец павінен бачыць усю яго структуру.
"Гэта неабходна зрабіць для таго, каб у далейшым адмовіцца ад папяровых паведамленняў. Работа ў гэтым напрамку ідзе. Да канца года гэту тэму ўжо ўбачым", - сказаў міністр.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-cerahau-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhkp
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyova-kamunalnaya-gaspadarka-0