Конкурс на самы лепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс сёлета праводзіўся па дзесяці асноўных намінацыях. Усяго было пададзена 330 заявак.
Як падкрэсліў міністр інфармацыі Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, сёння шмат гаворыцца аб лічбавай будучыні і лічбавай эканоміцы. «Хацелася б пажадаць усім удзельнікам цырымоніі, каб яны як мага шырэй прадстаўлялі лічбавую будучыню ў нашай сучаснасці», — заявіў ён.
Найлепшым інтэрнэт-рэсурсам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прызнаны сайт Міністэрства аховы здароўя. Сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў першае месца прысуджана афіцыйнаму сайту Іўеўскага райвыканкама. Члены журы таксама назвалі найлепшыя інфармацыйныя рэсурсы. У гэтым годзе першае месца прысуджана парталу «СБ. Беларусь сегодня».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/tibo-2018