Гарадскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі» ў Мінску запрашае на літаратурныя прыгоды чацвёрты раз.
Сёлета арганізатары фестывалю — Навуковая бібліятэка БНТУ, праект «ЗаЧытанне» і ГА «Беларуская бібліятэчная асацыяцыя» прапануюць гасцям каля сотні самых розных мерапрыемстваў на пяці пляцоўках. Усе праграмы так ці інакш звязаны з кнігамі, аднак вызначаны і асноўныя тэмы гэтага года: Мінск, навука, коміксы і фантастыка, казкі аб прафесіях, асаблівыя дзеці. Сярод паважаных удзельнікаў і запрошаных спікераў будуць госці з Расіі, Швецыі і Фінляндыі.
Наведвальнікі фестывалю змогуць спазнаць Мінск навобмацак, паспрачацца пра дзіцячую літаратуру, праверыць, ці моцна фізіка адрозніваецца ад фантастыкі і стварыць унікальную рэч сваімі рукамі. У праграме запланаваны лекцыі, інтэрактыўныя чытанні, гульні, трэнінгі, майстар-класы, выстава hand-made герояў з сучасных кніг «Смяшлівыя цуды». Аматары кніжных сусветаў «Гары Потэра» і «Уладара пярсцёнкаў» змогуць паўдзельнічаць у варкшопе і прайсці выпрабаванне ў «Дуэльным клубе». Для дзяцей і дарослых уваход на мерапрыемствы вольны. Фестываль адбудзецца 18—19 мая ў скверы перад будынкам БНТУ (праспект Незалежнасці, 65). Падрабязную праграму можна паглядзець тут [3].
Рагнеда ЮРГЕЛЬ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ragneda-yurgel
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://bookfest.by/ru/programma
[4] https://zviazda.by/be/tags/knigi
[5] https://zviazda.by/be/tags/festyval