Магілёў працягвае падрыхтоўку да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ідзе рэканструкцыя шэрагу аб'ектаў, у тым ліку галоўнага — плошчы Славы.
Як мы ўжо паведамлялі раней, яна будзе выбрукаваная гранітнай пліткай. Дарэчы, імянной. Жыхарам горада прапанавалі ўвекавечыць сваё імя падчас акцыі «Імёны Магілёва». Для гэтага трэба ў перыяд да 15 чэрвеня звярнуцца ў гарадское ўпраўленне камунальных прадпрыемстваў з квітанцыяй аб аплаце 65 рублёў, заключыць дагавор і атрымаць сертыфікат. Удзельнік акцыі пры гэтым атрымае права на гравіроўку свайго прозвішча, імя і імя па бацьку на гранітным бруку плошчы Славы. Замест сябе ахвотныя могуць упісаць імя нейкай асобы, якая пакінула след у гісторыі горада. Удзел у добрай справе могуць прымаць не толькі магіляўчане, але і жыхары іншых абласцей і нават краін.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/v-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii
[5] https://zviazda.by/be/tags/magilyou