Аднайменная ваенна-спартыўная патрыятычная гульня праходзіць у гэтыя дні пад Віцебскам на палігоне 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Яе ўдзельнікі правяраюць свае веды і ўменні па агнявой падрыхтоўцы, спаборнічаюць у зборцы і разборцы зброі, пераадольваюць паласу разведчыка. Таксама ў праграме гульні — комплексныя сілавыя практыкаванні, армрэслінг і перацягванне каната.
Але найбольш відовішчным стане марш-кідок па перасечанай мясцовасці з арыентаваннем на мясцовасці, падчас якога будуць эвакуяваны ўмоўныя «параненыя» і пераадолена водная перашкода.
Год ад году расце і колькасць удзельнікаў «Супрацьстаяння», якое праводзіцца сёлета чацвёрты раз. Напрыклад, сёлета на палігон Ласвіда прыехалі 250 чалавек. Яны склалі 11 дружын з розных арганізацый па ўсёй краіне.
— Гульня скіравана на выхаванне патрыятызму, каманднага духу, любові да спорту і стварэнне станоўчага іміджу Узброеных Сіл, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. — «Супрацьстаянне» — добрая магчымасць для ўдзельнікаў паказаць свае веды і ўменні, творчыя здольнасці, з'яднаць калектывы, а таксама абмяняцца вопытам.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/placdarm