У Мінскай вобласці больш чым на 6 % павялічыліся стаўкі падаходнага падатку ў фіксаваных сумах з фізічных асоб, якія атрымліваюць прыбытак ад здачы ў арэнду жылых, нежылых памяшканняў і машына-месцаў. Адпаведнае рашэнне прынята Мінскім абласным Саветам дэпутатаў.
Памер ставак адрозніваецца па гарадах і тэрыторыях. Напрыклад, у Жодзіне за здачу ўнаём жылых памяшканняў (за кожны пакой), садовых домікаў, дач неабходна ў месяц заплаціць 16,5 рубля, за арэнду гаража — 4,2—5,3 рубля (у залежнасці ад віду); у Барысаве, Заслаўі, Маладзечне, Мар'інай Горцы, Слуцку, Смалявічах, Салігорску — 15,3 рубля, 4,2—5,3 рубля адпаведна; у іншых гарадах раённага падпарадкавання — 10 рублёў за пакой і ад 3,6 да 4,2 рубля за гараж.
Для населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыях Нарачанскага і Мядзельскага сельсаветаў, у перыяд з мая па верасень памер стаўкі роўны 41 рублю (за здачу ў арэнду жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач) і ад 4,2 да 4,3 рубля (за здачу ў арэнду гаража); для населеных пунктаў Мінскага раёна — 15,3 рубля і ад 4,8 да 6,1 рубля адпаведна; для іншых тэрыторый — 9 рублёў і 3,5—4,2 рубля адпаведна.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] http://zviazda.by/be/ekanomika
[3] http://zviazda.by/be/tags/padatki
[4] http://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[5] http://twitter.com/share?url=http://zviazda.by/be/news/20180518/1526657821-vyrasli-padatki-za-zdachu-unayom-u-minskay-voblasci&text=Выраслі падаткі за здачу ўнаём у Мінскай вобласці
[6] http://vkontakte.ru/share.php?url=http://zviazda.by/be/news/20180518/1526657821-vyrasli-padatki-za-zdachu-unayom-u-minskay-voblasci
[7] http://www.facebook.com/sharer.php?u=http://zviazda.by/be/news/20180518/1526657821-vyrasli-padatki-za-zdachu-unayom-u-minskay-voblasci&t=Выраслі падаткі за здачу ўнаём у Мінскай вобласці&src=sp
[8] https://plusone.google.com/_/+1/confirm?hl=ru&url=http://zviazda.by/be/news/20180518/1526657821-vyrasli-padatki-za-zdachu-unayom-u-minskay-voblasci