У сталіцы Чачні Грозным чатыры чалавекі напалі на царкву Арханёла Міхаіла.
У выніку нападу загінулі двое паліцэйскіх і адзін чалавек, які знаходзіўся ў храме, чыю асобу пакуль не ўстанавілі. Тыя, хто нападаў, былі забітыя. Загінулыя паліцэйскія былі з Саратаўскай вобласці. Яны знаходзіліся ў Чачні ў камандзіроўцы.
Яшчэ двое паліцэйскія і адзін вернік атрымалі раненні.
Бандыты былі ўзброены дзесяццю бутэлькамі з гаручай сумессю, двуствольным абрэзам, з якога яны вялі агонь. У тых, хто нападаў, з сабой былі пісталеты, нажы і невялікія сякеркі.
Як распавёў міністр Чачэнскай Рэспублікі па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Джамбулат Умараў, аперацыю, у выніку якой былі забітыя тыя, хто нападаў, правялі асобныя падраздзяленні МУС па Чачэнскай рэспубліцы.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-44183929
[2] https://zviazda.by/be/tags/chachnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/terakt