У Кітаі створаны першы глыбакаводны рыбапрамысловы раён.
У горадзе Цындаа правінцыі Шаньдун быў запушчаны ў эксплуатацыю першы цалкам пагружаны інтэлектуальны рыбны садок "Шэньлань-1", самастойна распрацаваны Кітаем, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Інтэлектуальны садок быў распрацаваны Кітайскім універсітэтам акеаналогія і Інстытутам абсталявання для акіянаграфічных работ правінцыі Хубэй па даручэнні рыбопрамысловай кампаніі горада Жычжаа "Ваньцзэфэн" і быў створаны кампаніяй Wuchang Shipbuilding Industry Group Co., Ltd ў горадзе Цындаа.
Садок мае перыметр 180 м і вышыню 38 м, важыць 1400 тон. Дадзенае абсталяванне будзе выкарыстоўвацца для вывядзення канадскіх ласосяў у марскім раёне ў больш за 100 марскіх мілях на ўсход ад горада Жычжаа, за раз можа разводзіць 300 тысяч канадскіх ласосяў, здабыча рыбы складзе 1500 тон.
Увядзенне ў эксплуатацыю першага цалкам пагружанага інтэлектуальнага садка «Шэньлань-1» з'яўляецца важнай падзеяй у мадэрнізацыі індустрыі аквакультуры ў Кітаі і дае новы імпульс для пашырэння магчымасці выкарыстання марской вады і росту марской эканомікі. Па словах адпаведных асоб, гэта першае ў Кітаі глыбакаводнае рыбалоўнае абсталяванне, а таксама першае цалкам пагружанае глыбакаводнае рыбалоўнае абсталяванне ў свеце.
У працэсе распрацоўкі «Шэньлань-1» кампаніі ажыццявілі некалькі асноўных тэхналогій, такіх як рэгуляванне ўздыму і падзення, абарона ад акул, даданне кіслароду, збор мёртвай рыбы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya