Дэлегацыя Кітайскай акадэміі навук, якую ўзначальвае яе Прэзідэнт, спадар Бай Чуньлі, прыбывае па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Галоўная мэта візіту — абмеркаванне перспектыўных напрамкаў і механізмаў развіцця супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Кітайскай акадэміяй навук, азнаямленне з дзейнасцю арганізацый НАН Беларусі.
Плануецца, што Прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук правядзе перамовы з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, азнаёміцца з экспазіцыяй пастаянна дзеючай выставы "Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці", наведае пяць навуковых устаноў НАН Беларусі: Інстытут цепла- і масаабмену, Інстытут хіміі новых матэрыялаў, Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны, Рэспубліканскае навукова-вытворчае прадпрыемства "Акадэмфарм" і Інстытут фізікі. Гэта першы візіт кіраўніка найбуйнейшай навуковай арганізацыі Кітая ў НАН Беларусі.
16 лістапада 2017 года падчас сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У выніку адкрытага галасавання было абрана 6 замежных членаў, сярод іх Прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук Бай Чуньлі — вядомы вучоны сусветнага ўзроўню ў галіне нанатэхналогій і сканіруючай зондавай мікраскапіі.
23 мая адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыплома замежнага сябра НАН Беларусі Прэзідэнту Кітайскай акадэміі навук спадару Бай Чуньлі. Гэта адбудзецца ў рамках пасяджэння Прэзідыума НАН Беларусі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Кітайскай акадэміяй навук. На пасяджэнні будуць прэзентаваныя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і абмеркаваны механізмы пашырэння ўзаемадзеяння паміж НАН Беларусі і КАН.
Даведка:
Кітайская акадэмія навук або Акадэмія навук КНР — галоўная навуковая арганізацыя ў краіне, вядучы цэнтр фундаментальных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых навук. На сённяшні дзень даследчай дзейнасцю тут займаюцца больш як 67 900 чалавек, у іх ліку каля 56 тысяч прафесійных даследчыкаў і навукоўцаў. З іх каля 22 800 з'яўляюцца прафесарамі або дацэнтамі. Пачынаючы з сярэдзіны 1980-х гадоў, у рамках Кітайскай акадэміі навук створана вялікая колькасць камерцыйных структур. Сярод іх і камп’ютарная кампанія Lenovo.
З 2011 года Акадэміяй навук кіруе Прэзідэнт Бай Чуньлі.
Кітайская акадэмія навук уключае пяць аддзяленняў:
У цяперашні час Кітайская Акадэмія Навук ўключае 104 навукова-даследчых інстытута, 12 галіновых акадэмій і тры ўніверсітэты.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-navuk-belarusi