Падпісанне дагавора аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Рэспублікай Карэя чакаецца ў 2019 годзе. Пра гэта падчас беларуска-карэйскага бізнес-форуму, які прайшоў у Мінску, заявіў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.
Паводле яго слоў, Беларусь можа паспрыяць карэйскім партнёрам у больш хуткім выхадзе на еўразійскі рынак. У сваю чаргу беларускаму бізнесу цікавы вопыт Паўднёвай Карэі ў арганізацыі экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі.
Як адзначыў падчас мерапрыемства Уладзімір Улаховіч, у Сеуле ўжо завяршыўся раўнд перагавораў па стварэнні зоны свабоднага гандлю.
«Чакаем, што на працягу двух гадоў, гэта значыць у наступным годзе, можна выйсці на падпісанне гэтага пагаднення», — сказаў Уладзімір Улаховіч.
У ходзе бізнес-форуму прадстаўнікі БелГПП сустрэліся з удзельнікамі Карэйскай асацыяцыі імпарцёраў KOІMA — найбуйнейшым аб'яднаннем прадпрыемстваў-імпарцёраў, дыстрыб'ютараў і прадстаўнікоў замежных вытворцаў на рынку Карэі.
У працэсе сустрэчы таксамі абмеркавалі магчымасць паставак у Карэю хімічнай прадукцыі, сістэм бяспекі, запчастак да аўтамабільнай тэхнікі, прамысловага абсталявання, прадуктаў харчавання, адзення. Бакі разгледзелі перспектывы пашырэння кантактаў паміж беларускімі экспарцёрамі і карэйскімі імпарцёрамі, узаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай сферы.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/respublika-kareya
[4] https://zviazda.by/be/tags/eaes