Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 мая разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Мірончыка Дзмітрыя Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя;
Лукашэвіча Аляксандра Васільевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя і па сумяшчальніцтве ў Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр;
Качанава Вячаслава Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы;
Пальчыка Генадзя Уладзіміравіча - рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
Астапенку Уладзіміра Аркадзьевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Чылі па сумяшчальніцтве;
Калесніка Валерыя Георгіевіча - пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве;
Гусачэнку Сяргея Аляксандравіча - намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Грышкевіча Міхаіла Міхайлавіча - старшынёй Кобрынскага райвыканкама;
Камінскага Аляксандра Віктаравіча - старшынёй Ляхавіцкага райвыканкама;
Богуша Вадзіма Анатольевіча - рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі";
Драгана Аляксандра Вячаслававіча - рэктарам установы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт";
Лёгкага Паўла Мікалаевіча - першым намеснікам міністра інфармацыі;
Красінскага Аляксея Дзмітрыевіча - дырэктарам Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў;
Гусева Ігара Уладзіміравіча - дырэктарам Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
Чайкоўскага Аляксандра Іванавіча - генеральным дырэктарам дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах";
Хвалько Георгія Мікалаевіча - кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Прызначаючы новых паслоў, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «І Эстонія, і Балгарыя — гэта блізкія нам дзяржавы. Яны добра да нас ставяцца, і людзі там разумеюць, ведаюць Беларусь. У Швецыі будзе крыху складаней, але, напэўна, і там ужо пэўны паварот у бок Беларусі адбыўся. І гэта тэндэнцыя будзе ўзмацняцца. Але са скандынаўскімі краінамі мы маем неапраўдана нізкі ўзровень адносін, а вучыцца ў іх можна шмат чаму: у фінаў, шведаў, нарвежцаў. Пачынаючы ад дрэваапрацоўкі і заканчваючы хакеем».
Прэзідэнт канстатаваў, што ў дыпламатаў, назначаных пасламі ў гэтыя краіны, работы будзе дастаткова. «Швецыя для нас — краіна вельмі важная, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Не важна, што там некаторыя палітыкі вельмі палітызаваліся ўжо, усяляк бывае. Але выбудоўваць адносіны з імі трэба. Вы ведаеце, што дадатнае сальда ў тавараабароце — гэта аксіёма, мы на гэта павінны працаваць. Усё будзе добра, калі будзе эканоміка».
Новых старшынь райвыканкамаў беларускі лідар сарыентаваў на развіццё сферы абслугоўвання. «Трэба даводзіць да ладу прадпрыемствы сэрвісу. Гэта і бытавое абслугоўванне, і швейныя, і цырульні. Каб мы маглі абслугоўваць людзей. Я не кажу ўжо аб гандлі. Вы жывяце ў раёнах, вам давядзецца гэтым займацца», — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама закрануў сферу сельскай гаспадаркі, якая натуральным чынам знаходзіцца ў цэнтры ўвагі кіраўнікоў у раёнах. «Работа з людзьмі, дысцыпліна і жалезны парадак на месцах, тэхналогіі», — акрэсліў кола задач кіраўнік дзяржавы.
У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь неабходна цалкам перабудаваць сістэму адукацыі, лічыць Аляксандр Лукашэнка. «Трэба дакладна разумець: цяперашні кіраўнік — гэта чалавек, які ведае эканоміку, замежную мову і можа размаўляць з любым. На гэта трэба настройваць. Значыць, трэба вывучаць замежную мову больш, запрашаць туды больш людзей з эканамічным ці юрыдычным ухілам. Калі нам трэба, каб кіраўнік валодаў паліталогіяй, значыць, трэба вывучаць гэтыя навукі», — сказаў Прэзідэнт, адзначыўшы, што неабходна хутка перабудавацца і ўжо на 1 верасня ажыццяўляць набор тых людзей, якія сапраўды павінны атрымліваць адукацыю ў Акадэміі кіравання.
Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў назначэнне на пасады і іншых рэктараў. «Ратацыю я даручыў даўно пачаць. Таму што вельмі многія засядзеліся ўжо ў гэтых крэслах. Ужо няма таго, што патрэбна. Трэба асучасніць ВНУ. Трэба яшчэ на адну прыступку ўзняцца вышэй, выконваць заказ грамадства і эканомікі па тых кадрах, у якіх яны маюць патрэбу. Жыццё дыктуе свае ўмовы. Таму патрэбны новыя людзі», — сказаў Прэзідэнт.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-pryznachenni