Мінскія школы прымуць гэтым летам у першыя класы больш за 23 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак, заявіў намеснік кіраўніка камітэта па адукацыі мэрыі Віталь Прыгодзіч.
Прыём дакументаў у першыя класы школ пачнецца 12 чэрвеня і працягнецца практычна ўсё лета — аж да 28 жніўня.
Як паведаміў намеснік кіраўніка камітэта па адукацыі, у гэтым годзе ў мінскія школы плануецца набраць больш за 23 тысячы першакласнікаў. У мінулым годзе гэтая лічба была менш — крыху больш за 22 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак.
Каб аддаць дзіця ў школу, бацькам трэба будзе напісаць заяву на імя дырэктара, мець меддаведку, копію пасведчання аб нараджэнні і пашпарта аднаго з законных прадстаўнікоў.
bel.sputnik.by [1]
Спасылкі
[1] https://bel.sputnik.by/society/20180521/1035540317/minsk-shkola-pervyj-klass.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/pershaklasniki
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkola