Двух жыхароў Стоўбцаў затрымалі дзяржінспектары на гарадскім возеры ўначы. Мужчыны знялі тры сеткі, у якіх былі 22 кілаграмы рыбы (34 асобіны).
За ляшчоў і карасёў, вылаўленых забароненымі прыладамі ў перыяд нерасту, рыбакам-нелегалам прыйдзецца заплаціць больш за 5 тысяч рублёў, ім пагражае крымінальная адказнасць, паведамілі ў Дзяржінспекцыі.
З дзвюма сеткамі выйшаў на незаконны промысел бабруйчанін — лавіў ледзьве не каля самай набярэжнай Бярэзіны. Пры затрыманні парушальнік аказаў непадпарадкаванне работніку Бабруйскай міжрайінспекцыі. У дачыненні да яго ўжо заведзена крымінальная справа. 15 кілаграмаў рыбы (61 асобіна) абыдуцца браканьеру амаль у 6 тысяч рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/ryba
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni