ДАІ Мінска рэкамендуе кіроўцам адмовіцца ад паездак у другой палове дня і не пакідаць аўтамабілі пад дрэвамі, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
"У сувязі з пераменлівым характарам надвор'я сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам выконваць хуткасны рэжым, бакавы інтэрвал, дыстанцыю, не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі. А пры магчымасці варта адмовіцца ад паездак у другой палове дня", - адзначылі ў ДАІ.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, сёння з 13.00 да 18.00 на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя ападкі з навальніцамі, град і шквалісты вецер парывамі да 15-20 м/с.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[4] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/dozhdzh