З-за трапічнага цыклона "Сагар", які абрынуўся на паўночна-заходнюю частку Самалі, загінулі больш як 50 чалавек. Колькасць пацярпелых перавышае 600 тысяч, паведамляе ТАСС.
Улады адзначаюць, што колькасць загінулых можа ўзрасці. Да гэтага часу вядуцца пошукі зніклых без вестак.
Трапічны цыклон "Сагар" сфармаваўся над Адэнскім залівам і, дасягнуўшы берагоў Афрыкі, выклікаў самыя моцныя разбурэнні ў Самалі. Па наяўных звестках, знішчана прыкладна 700 сялянскіх гаспадарак. У раёнах, пацярпелых ад цыклона, загінула да 80% хатняй жывёлы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/samali