Мой Чынгіз Айтматаў
Сёлета ў снежні споўніцца 90 гадоў Чынгізу Айтматаву, аўтару твораў, вядомых з юнацтва кожнаму: “Джаміля”, “Бывай, Гюльсары!”, “Белы параход”, “Першы настаўнік”, “Буранны паўстанак”, “Плаха”, “Таўро Касандры”...
Часопіс “Маладосць”, як памятаеце, запрашаў сваіх чытачоў і аўтараў прыняць удзел у конкурсе эсе на тэму: “Мой Чынгіз Айтматаў” — з тым каб лепшыя разважанні, уражанні і рэфлексіі надрукаваць у нумары, прысвечаным юбілею. Цяпер “Маладосць” робіць паўторную абвестку: усё, спадарства, у сіле — рэдакцыя чакае эсэ.
Тэксты прымаюцца на адрасы рэдактараў часопіса з пазнакай: “Мой Чынгіз Айтматаў” да 1 верасня.
Ёсць яшчэ час перачытаць, успомніць, пераасэнсаваць, адкрыць для сябе нанова творчасць вялікага майстра і сябе ў гэтай творчасці. Трапіць у нумар, прысвечаны Чынгізу Айтматаву, — гэта вялікі гонар і прыемная падзея ў жыцці творцы. “Маладосць” зычым сваім аўтарам такіх восб прыемных падзей!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/chyngiz-aytmatau