Фестываль шведскага кіно пройдзе ў кінатэатры "Піянер" з 28 мая па 1 чэрвеня. Ён адбудзецца ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску.
На фестывалі будуць дэманстраваць фільмы апошніх гадоў. 28 мая гледачы ўбачаць карціну Анрэаса Эмана "Несмяротныя". Гэта гісторыя пра тое, як выпадковая сустрэча маладога чалавека і дзяўчыны на начных вуліцах Стакгольма ў імгненне змяніла жыццё абодвух.
29 мая мінчан чакае крымінальная драма Піцера Гронлунда "Гонар злодзеяў", якая распавядае пра новаздабытую дружбу двух жанчын, а сямейную камедыю Лізы Джэймс-Ларсан "Цацікі, тата і аліўкавая вайна" 2015 года гледачы ўбачаць у сераду, 30 мая.
У чацвер, 31 мая, будзе дэманстравацца гісторыя двух маладых закаханых "Сур'ёзная гульня". Камедыю "Выдатнае жудаснае Раство" пакажуць 1 чэрвеня.
Пачатак сеансаў у 19:00. Уваход вольны.
mag.relax.by [1]
Спасылкі
[1] https://mag.relax.by/citynews/10578673-skoro-nachnetsya-besplatnyj-festivaly-shvedskogo-kino/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/tydzen-shvecyi