У Гродне ўсталявалі помнік князю Давыду Гарадзенскаму.
Помнік адной са знакавых гістарычных фігур горада быў сёння ўсталяваны на перакрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага побач са Старым і Новым замкамі. Вышыня помніка з пастаментам - каля 4 м. Яго ўстаноўку прымеркавалі да XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне 1-2 чэрвеня. Менавіта ў першы дзень фестывалю запланавана ўрачыстае адкрыццё помніка: тут з удзелам сярэднявечных рыцараў будзе разыграна невялікі тэатралізаваны паказ.
Вырабіў помнік з суцэльнага кавалка граніту сталічны скульптар Сяргей Аганаў. Ён стаў пераможцам конкурсу эскізных праектаў, які праводзіўся ў пачатку 2017 года. Заказчыкам выступіла Гродзенская дыяцэзія БПЦ, усе выдаткі ўзяў на сябе мецэнат.
Давыд Гарадзенскі (каля 1283-1326) - кашталян гарадзенскі, военачальнік і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Ён праславіўся як мужны абаронца Гродна. Па адной з легенд, ён пахаваны ля сцен Каложскай царквы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna