Хакейны клуб "Лакаматыў" будзе створаны ў Оршы, паведамілі ў прэс-службе ФХБ.
Новая каманда плануе выступаць у экстралізе чэмпіянату Беларусі. У Оршы ўжо пачалася праца па фарміраванні каманды. У яе структуру на працягу года павінна ўвайсці спартыўная школа з аднайменнай назвай.
Майстар-клас для юных хакеістаў аршанскай спартшколы правёў вядомы беларускі нападаючы Міхаіл Грабоўскі. Форвард НХЛ на працягу паўтары гадзіны дзяліўся з трэнерамі сваімі напрацоўкамі ў падрыхтоўцы маладых гульцоў. Ён звяртаў увагу не толькі на элементы тэхнічнай падрыхтоўкі, але і распавядаў прысутным, як псіхалагічна падрыхтавацца да трэніровак і матчаў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/orsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamanda
[4] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[5] https://zviazda.by/be/tags/hakeyny-klub