zviazda.by
Published on zviazda.by (http://zviazda.by)

Хатняя старонка > Жыццёвыя характары Васіля Ткачова

  • 26.05.2018 00:02
  • Аўтар: Сяргей Шычко [1]
  • Культура [2], Тэатр [3]

У дзясятках прафесійных і народных тэатраў Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Малдовы, Таджыкістана ідуць п'есы беларускага драматурга Васіля Ткачова.


Пакуль тэатральныя крытыкі спрачаюцца пра высокае мастацтва, характар народа Беларусі, гледачы ў розных куточках постсавецкай прасторы спасцігаюць праз спектаклі па п'есах і інсцэніроўках аўтара, які жыве і працуе ў Гомелі, — Васіля Ткачова, чыя драматургічная творчасць летась была адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй. У Расіі, ва Усурыйску, ідзе «Белы ліст», у малдаўскім Камраце — «Без Ягора будзе гора». Лялечны тэатр у Кабардзіна-Балкарыі паставіў для дзяцей п'есу «Вушасцік». У Днепрапятроўску, ва Украіне, тэатр «Чарадзеі» знаёміць з п'есай-казкай «Заяц-Гром». Уважлівыя да творчасці нашага суайчынніка і тэатры Казахстана — у Джамбуле і Кустанаі. Толькі ў Расіі дзесяць тэатраў адкрываюць творчасць беларускага драматурга.

І ў Беларусі Васіль Ткачоў добра знаёмы аматарам тэатра. Найперш — па п'есах «Сівы бусел», «Вокны», «Усміхаўся месяц белай вішні», «Шкірдзюкі займаюць абарону» і іншых адметных, напоўненых сапраўдным жыццём творах. Сёлета ў тэатрах нашай краіны ідзе больш за дваццаць спектакляў па п'есах В. Ткачова — у Магілёве, Віцебску, Брэсце, Гомелі, Слоніме, Мазыры. Нельга не нагадаць, што «звяздоўцам» гомельскі драматург знаёмы па шматгадовых публікацыях на старонках газеты цыкла яго апавяданняў ці хутчэй назіранняў за сучаснасцю пад агульнай назвай «Жыццёвінкі».

Сяргей ШЫЧКО

Тэгі:
  • Васіль Ткачоў [4]
  • Жырандоля [5]
Падзяліцца:
  • [6]
  • [7]
  • [8]
  • [9]
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2019 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function (d, w, c) { (w[c] = w[c] || []).push(function() { try { w.yaCounter37842935 = new Ya.Metrika({ id:37842935, clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true }); } catch(e) { } }); var n = d.getElementsByTagName("script")[0], s = d.createElement("script"), f = function () { n.parentNode.insertBefore(s, n); }; s.type = "text/javascript"; s.async = true; s.src = "https://mc.yandex.ru/metrika/watch.js"; if (w.opera == "[object Opera]") { d.addEventListener("DOMContentLoaded", f, false); } else { f(); } })(document, window, "yandex_metrika_callbacks");
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] http://zviazda.by/be/kultura
[3] http://zviazda.by/be/teatr
[4] http://zviazda.by/be/tags/vasil-tkachou
[5] http://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya
[6] http://twitter.com/share?url=http://zviazda.by/be/news/20180525/1527253333-zhyccyovyya-haraktary-vasilya-tkachova&text=Жыццёвыя характары Васіля Ткачова
[7] http://vkontakte.ru/share.php?url=http://zviazda.by/be/news/20180525/1527253333-zhyccyovyya-haraktary-vasilya-tkachova
[8] http://www.facebook.com/sharer.php?u=http://zviazda.by/be/news/20180525/1527253333-zhyccyovyya-haraktary-vasilya-tkachova&t=Жыццёвыя характары Васіля Ткачова&src=sp
[9] https://plusone.google.com/_/+1/confirm?hl=ru&url=http://zviazda.by/be/news/20180525/1527253333-zhyccyovyya-haraktary-vasilya-tkachova