Шкодная праграма VPNFіlter атакавала каля 500 тысяч прылад у 54 краінах свету. Паводле інфармацыі амерыканскай тэлекамунікацыйнай кампаніі Cіsco Systems, вірус атакуе сеткавую апаратуру, у прыватнасці роўтары і назапашвальнікі інфармацыі.
З дапамогай утыліты зламыснікі могуць не толькі выкрадаць інфармацыю аб сайтах, але і выводзіць са строю лічбавыя прылады. Эксперты кампаніі паведамілі, што зараз вірус паводзіць сябе найбольш актыўна на Украіне.
Падобная атака ўжо не першая сёлета. У красавіку была выяўленая масавая рассылка заражаных файлаў Mіcrosoft Word. Тады пад ударам апынуліся фінансавыя і ІT-кампаніі ў ЗША і на Блізкім Усходзе.
Летась карыстальнікаў інтэрнэту на трываласць праверылі вірусы-шыфравальшчыкі, якія вымагалі з людзей грошы за доступ да інфармацыі, што захоўваецца на іх ПК. Самымі «знакамітымі» сярод іх сталі WannaCry і NotPetya. Пацярпелыя панеслі страты ў памеры пяці мільярдаў долараў.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/tehnalogii