Цецерукі — адны з першых птушак нашых лясоў, якія пачынаюць свой ток. Яшчэ ў канцы лютага лясныя курачкі здалёку і зблізку злятаюцца на такавішча і трымаюцца традыцыйнага месца (непарушаны ток стагоддзямі можа аставацца на адным месцы) ажно да апошніх дзён мая.
Пік такавання ў цецеруковых прыпадае па першую палову красавіка. У гэты час на ток прылятаюць цяцеркі, пачынаюцца бойкі за права працягваць птушыны род. А цяпер, калі самкі выседжваюць птушанят, на байцоўскі “рынг” прылятаюць маладыя неўёмныя самцы – пакрасавацца ды папрыгаць адзін перад адным. Да пачатку лета ток заціхае, і ў высокай траве ўжо не ўбачыш чырвоных броваў цецяруковых пеўняў, не пачуеш адметную манатонную мелодыю такавання.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Вілейскі раён
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/ptushki