Прайсці па слядах вялікіх дзеячаў, зазірнуць у пакоі, дзе стваралася гісторыя... У Мінску ўпершыню адкрылі праект турыстычнай скіраванасці «Мінскія дынастыі», які прапануе ўдзельнікам наведаць месцы, звязаныя з лёсам, дзейнасцю значных беларускіх асоб у сферы культуры і мастацтваў. У выніку 19 мая адбылося адкрыццё праекта, падчас якога каля трыццаці чалавек адправіліся ў горад Крупкі, каб даведацца пра творчы шлях мастака Барыса Аракчэева, пазнаёміцца з гісторыяй яго сям’і.
Першая вандроўка паказала, што праект «Мінскія дынастыі» можа стаць паспяховым. Арганізатары за невялікія грошы прапануюць вялікую праграмму: наведванне мясцін, звязаных з творцамі, таксама экскурсію па самім горадзе альбо населеным пункце ці вёсцы. Ёсць у праграме лекцыі мастацтвазнаўцаў, прадугледжана наведванне страўняў, дзе знаёмяць з беларускай кухняй.
Асноўная мэта праекта — папулярызацыя культуры Беларусі як у краіне, так і мяжой. Арганізатары адзначаюць: калі займацца піяр-кампаніяй мэтанакіравана, то гасцям краіны будзе цікава пазнаёміцца з сем’ямі беларускіх мастакоў асабіста і даведацца пра нацыянальнае мастацтва Беларусі. Тым больш ёсць магчымасць выбраць мову правядзення экскурсій: рускую, беларускую, англіскую альбо нямецкую. Ды і глядзець ёсць што: гісторыя маленькіх гарадоў і мястэчак краіны абяцае шмат адкрыццяў.
Пакуль будуць паездкі па мясцінах Барыса Аракчэева, але хутка абяцаюць анансаваць і новыя маршруты. Адна з найбліжэйшых — вандроўка па мясцінах Валенція Ваньковіча. Астатнія прозвішчы арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце. Але вядома, што экскурсіі па самых запатрабаваных напрамках будуць паўтарацца.
Вікторыя АСКЕРА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-askera
[2] https://zviazda.by/be/tags/naviny