Прывялі малодшых на гурток. Нейкая іх сяброўка:
— Ану, двайняткі, усміхніцеся!
Яны паслухмяна ўсміхнуліся. Яна:
— Так, гэта Вера, гэта Поля.
Я здзіўлена:
— Ты што, іх па ўсмешках вызначаеш?
— Па зубах.
— Як гэта?
— У Веры трох зубоў няма, а ў Полі — двух.
Па-мойму, гэта геніяльна.
Вера ўстала чуць свет. Поля, як звычайна, спіць да ўпору.
Вера, не ведаючы, чым заняцца:
— Шкада, што мы двайняткі, а не трайняткі.
Я:
— Чаму?
— Ну так бы адна спала, а я б з другой гуляла.
— А калі б дзве спалі?
— Тады няхай бы былі чацвярняткі.
Па-мойму, прасцей разбудзіць Полю.
Павел ХОЛАД
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/pavel-holad
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/natatki-tatki
[4] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta