Магілёўскія мытнікі зацікавіліся гандлярамі з Расіі, якія займаліся тым, што пад выглядам канфіскату скураных вырабаў амаль за паўцаны прадавалі тавар сумнеўнага паходжання.
Ілжэпрадпрымальнікі загадзя расклейвалі па горадзе афішы і гандлявалі ўсяго дзень. Калі паходжаннем іх тавару пацікавіліся магілёўскія мытнікі, тыя не змаглі прадставіць неабходныя дакументы, якія пацвердзілі б легальнасць дастаўкі адзення і абутку, яго паступлення і дазволу на продаж. Усяго планавалася рэалізаваць 54 адзінкі верхняга адзення
і 22 пары ботаў і туфляў агульным коштам больш чым 15 тысяч беларускіх рублёў.
Па факце парушэння заканадаўства магілёўская мытня пачала адміністрацыйны працэс, парушальнікам пагражае штраф у памеры да 50 % ад кошту тавару.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal