АВЕН. Тыдзень прынясе творчае натхненне, а вось бытавыя пытанні будуць вырашацца з цяжкасцю. Але ўсё ж зрабіце над сабой намаганне. Сканцэнтруйцеся на галоўным, а другарадныя справы пакуль крыху пачакаюць. Сваю імклівасць і ваяўнічасць лепш прытрымаць да чацвярга, хоць на першы погляд яна можа надаваць вам асаблівы шарм. У канцы тыдня па магчымасці скараціце працоўны дзень да разумнага мінімуму. У выхадныя паспрабуйце адпачыць ад хатніх клопатаў.
ЦЯЛЕЦ. Не спіце і не лянуйцеся, страпяніцеся, ваша ўдача ходзіць зусім побач. Трэба толькі праявіць свае лепшыя якасці і на час забыцца пра безуважлівасць і неабавязковасць. На працы будуць спрыяльныя перамены, прадставіцца магчымасць кар'ернага росту. Цяпер не варта пачынаць новыя праекты, лепш накіраваць свае сілы на навядзенне парадку ў справах і сувязях.
БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень можа шмат чаму навучыць. Трэба будзе перасіліць сябе і вызваліцца ад шэрагу комплексаў, якія абцяжарвалі жыццё. І вы адчуеце радасць, паўнату жыцця і натхненне. У справах чакаюць вялікія поспехі. Тыдзень удалы для здабыцця дадатковай крыніцы даходу. Атрымаецца ажыццявіць самыя смелыя планы. У пятніцу многія праблемы вырашацца самі сабой, жаданае проста пойдзе да вас у рукі, карыстайцеся момантам.
РАК. На гэтым тыдні вам проста неабходна стаць нарэшце канструктыўнымі і сабранымі. Галоўнае — выбраць правільную стратэгію і спакойна рэагаваць на падзеі, што адбываюцца. Поспех абавязкова прыйдзе, калі будзеце выконваць усё, што абяцалі. Сур'ёзна пастаўцеся да дзелавых прапаноў. Дапамога сяброў і родных акажацца і неабходнай, і своечасовай. У выхадныя пажадана сабрацца з думкамі і скласці план дзеянняў на месяц.
ЛЕЎ. Нават калі вельмі гэтага захочацца, не варта мяняць працу на гэтым тыдні. Не завісайце ў стане прыніжанай самаацэнкі і незадаволенасці светам. Вы яшчэ паспееце ўзяць рэванш. У аўторак паспрабуйце адкінуць ілюзіі, паглядзіце на сітуацыю, якая склалася, з рэалістычных пазіцый. Чацвер удалы і вельмі спрыяльны для асабістага жыцця. У нядзелю будзьце асцярожныя, вас могуць падмануць і прымусіць пакутаваць уяўныя сябры.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні будзе даволі складана пераключацца з вырашэння сваіх праблем на праблемы навакольных людзей. Не варта блытаць работу і сяброўства: можна лёгка застацца і без бізнесу, і без сяброў. У аўторак пастарайцеся не кантактаваць з людзьмі, якія не выклікаюць пачуцця сімпатыі. У выхадныя дні не выключаны праблемы, звязаныя з падрастаючым пакаленнем. У суботу варта адправіцца за горад.
ШАЛІ. Паберажыце сілы, дайце навакольным магчымасць самім вырашыць свае праблемы. У дзелавых партнёраў могуць змяніцца планы ў спрыяльны для вас бок, аднак гэта пацягне за сабой дадатковыя клопаты для вас. Праекты, якія прыпыніліся, пачнуць паступова развівацца. У выхадныя магчымыя спрэчкі ў сям'і і канфлікты на бытавой глебе, паспрабуйце не выплюхваць эмоцыі, трымайце іх пад кантролем.
СКАРПІЁН. У найбліжэйшыя дні будуць асабліва важнымі ўсмешка і пазітыўны настрой. У вас можа з'явіцца магчымасць увасобіць у рэальнасць даўнія планы і задумы. Не саромейцеся праяўляць актыўнасць і рашучасць, прымяняць свае арганізатарскія здольнасці на практыцы. Адносіны ў калектыве стануць больш таварыскімі. Вучыцеся не толькі добрасумленна працаваць, але і паўнавартасна адпачываць. Калі ёсць магчымасць, адпраўляйцеся на бераг возера, а яшчэ лепш — мора. Плавайце, загарайце і расслабляйцеся. Падарожжы абяцаюць масу прыемных уражанняў.
СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні атрымлівайце асалоду плывучы па плыні, адпачывайце, аддавайцеся пяшчоце і фантазіям. І пры гэтым вы можаце нечакана для сябе апынуцца ў элітарным коле. Аднак не варта слепа давяраць думкам іншых людзей, прыслухайцеся лепш да ўласнай інтуіцыі. Базу для трывалага падмурка будучых поспехаў варта закладваць самастойна, ні на кога не разлічваючы.
КАЗЯРОГ. Ініцыятыва і актыўнасць могуць аказацца несвоечасовымі, асабліва на пачатку тыдня. У сераду лепш не планаваць нічога сур'ёзнага. Калі паўстане пытанне пра звышурочную работу, пажадана не адмаўляцца, але важна рэальна ацаніць свае магчымасці перш, чым даць згоду. Чацвер можа надарыць вас важнай інфармацыяй. Старанна сачыце за развіццём сітуацыі на працы, не выключана, што вас могуць падставіць. Спатрэбіцца асаблівая ўважлівасць у справах, якія звязаны з дакументамі і паперамі.
ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні з'явяцца нядрэнныя шанцы ў плане кар'еры. Для гэтага неабходныя добрасумленнасць і пунктуальнасць. Не варта спазняцца і перакладаць свае абавязкі на іншых. У выхадныя не забудзьцеся наведаць сваякоў, ім неабходна ваша ўвага. Зоркі раяць з'ездзіць на дачу ўсёй сям'ёй.
РЫБЫ. Тыдзень абяцае быць яркім, калі не па выніку вашай дзейнасці, то, як мінімум, па сваім эмацыянальным напале. Зараз самы час адкінуць надакучлівыя справы і адправіцца на пошукі новых уражанняў. Асабліва прыдатным для гэтага днём можа аказацца аўторак. У суботу пажадана праявіць абачлівасць і такт. У гэты дзень небяспечна сварыцца, потым будзе вельмі цяжка дасягнуць прымірэння.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-na-tydzen