31 мая на першым паверсе гандёвага цэнтра «Арэна Сіці» адбылося дабрачыннае сямейнае свята «Ад лайка да дзеяння», накіраванае на падтрымку валанцёрскіх праектаў «Smile Rangers - каманда смехатэрапеўтаў» і «догатэрапія».
Праекты створаны па ініцыятыве валанцёраў Беларускага Чырвонага Крыжа. Іх мэта - дапамагчы дзецям з асаблівасцямі развіцця. З дапамогай акцыі «Ад лайка да дзеяння» арганізатары хацелі паказаць людзям, што аказанне дапамогі іншым - працэс, які прыносіць радасць і задавальненне. На мерапрыемстве выступілі вядомыя артысты, увесь час працавала фотавыстава, розныя гульнявыя зоны для дзяцей.
Таццяна Ткачова
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/valancyor-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/valancyorskiya-centry
[5] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/syameynae-svyata