Шмат песень, танцаў, забаў, конкурсаў, ласункаў і сюрпрызаў прапануе XVІІ Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка" ў Клімавічах.
Гэтым разам фестываль сабраў больш за 600 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Балгарыі, Малдовы, Украіны. Большасць — дзеці 9—16 гадоў. Іх чакаюць сур'ёзныя спаборніцтвы на званне лепшых у выкананні народных і эстрадных спеваў і танцаў. Пераможцаў вызначаць у 8 намінацыях у дзвюх узроставых катэгорыях. Бліснуць талентам і юныя мастакі. Для іх прадугледжаны конкурс малюнкаў на асфальце. Як заўсёды, на працягу усіх чатырох фестывальных дзён шмат конкурсаў і забаў, выстаў і майстар-класаў. Візітоўкі прадставяць розныя фэсты, якія праводзяцца на Магілёўшчыне. Пазнаёміцца бліжэй з гасцямі фестывалю дапамогуць іх тэматычныя пляцоўкі. Як заўсёды самымі захапляльнымі падзеямі свята стануць маляўнічае шэсце, узнагароджанне пераможцаў і вялікі гала-канцэрт "Віват, дзяцінства!".
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта [3] Клімавіцкага райвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] http://klimovichi.gov.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-pcholka
[5] https://zviazda.by/be/tags/klimavichy-0