Даказана апошнімі даследаваннямі археалагаў.
5 тысяч гадоў таму, у раёнах ракі Хуанхэ, сярэдняй і ніжняй частках ракі Янцзы, а таксама ракі Заходняй Ляахэ з'явілася краіна і наступіла эпоха "старажытнай дзяржавы", сведчаць апошнія вынікі праекта "Комплекснае вывучэнне паходжання і ранняга развіцця кітайскай цывілізацыі", выпушчаныя на прэс-канферэнцыі інфармацыйнага аддзела Дзяржсавета КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Абапіраючыся на дадзенае выяўленне, у кітайскія падручнікі гісторыі будуць унесены змены. Навукоўцы правялі буйнамаштабныя археалагічныя даследаванні і раскопкі ў шэрагу руінаў гарадоў, якія адносяцца да 5500-3500 гада таму, дзе былі знойдзеныя палацы і пахаванні вышэйшага саслоўя, месцазнаходжанні старажытных гарадоў велізарнымі плошчамі ад 2,8 да 4 млн кв. м, а таксама пахавальны інвентар, які паказвае класавую прыналежнасць.
Больш за тое, у рэліквіі Таос быў знойдзены рэальны прыклад выкарыстання металургіі, самы ранні медны посуд і матэрыялы, якія вызначаюцца як пісьменнасць. Па словах Ван Вэя, даследчыка Інстытута археалогіі Акадэміі грамадскіх навук КНР, на аснове вышэйзгаданых доказаў можна лічыць, хоць дынастыя яшчэ не сфармавалася ў цэлым у той час, развіццё грамадства павінна было ўвайсці ў стадыю "цывілізацыі старажытнайкраіны" перад перыядам дынастыі.
Па наяўнай інфармацыі, праект "Комплекснае вывучэнне паходжання і ранняга развіцця кітайскай цывілізацыі" пачаўся ў 2001 годзе і скончыўся ў 2016-м. Галоўнымі ведамствамі даследчай групы з'яўляюцца Інстытут археалогіі Акадэміі грамадскіх навук КНР і Інстытут археалогіі і музеялогіі Пекінскага універсітэта. У ёй прынялі ўдзел амаль 70 інстытутаў, ВНУ і мясцовых устаноў археалагічнага даследавання ў рамках ААН. Ван Вэй сказаў, што ў кітайскія падручнікі гісторыі згодна новых дасягненняў праекта будуць уносіць дапаўненні, у тым ліку пра культуру Шыман, Цюуцзялін і руіны Баадун, дэталізацыю ранейшых сюжэтаў і абнаўленне графікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya