«Падаіць» цацачную карову, выпіць на хуткасць шклянку сапраўднага малака, пакаштаваць хатні сыр ці сырны пірог маглі ў нядзелю госці смачнага свята — «Любчанскі сыравар».
Галоўныя героі незвычайнага відовішча Малочніца і яе рагуля Пеначка расказвалі пра каштоўныя ўласцівасці малочных прадуктаў, дзяліліся кулінарнымі сакрэтамі і частавалі прысутных сырнымі прысмакамі.
Гарадскі пасёлак Любча, што ў Навагрудскім раёне, ператварыўся ў той дзень у сапраўдную сырную краіну. Гледачы ўбачылі шоу «Усе смакі свету — у кавалку сыру», паўдзельнічалі ў конкурсе «Сырныя дасягненні» і даведаліся «Усё пра сыр» на тэматычнай кніжнай выстаўцы. Напрыклад, аб тым, што першы сыр больш за 7000 гадоў таму зрабілі старажытныя егіпцяне. А мяркуючы па колькасці ахвотных пакаштаваць і набыць прапанаваныя стравы, сваю актуальнасць сыр не страціў і дагэтуль.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyubcha
[5] https://zviazda.by/be/tags/syr
[6] https://zviazda.by/be/tags/lyubchanski-syravar