Першы канцэрт — «Сусветныя хіты — ад класікі да мюзікла» — пройдзе ва ўтульным унутраным дворыку Мірскага замка ў чацвер, 14 чэрвеня.
Як паведамілі ў адміністрацыі музея «Замкавы комплекс «Мір», сумесна з Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам рэалізуецца новы і вельмі цікавы праект. Ён дапаможа зрабіць адпачынак наведвальнікаў гэтага старажытнага замка яшчэ больш яркім і незабыўным.
Першы летні канцэрт салістаў сімфанічнага аркестра і віртуоза скрыпкі Маймуны падаруе гледачам магчымасць атрымаць асалоду ад чароўных гукаў музыкі ў незвычайным асяроддзі. Менавіта тут прагучаць арыі і дуэты з сусветна вядомых аперэт, мюзіклаў, кінастужак і эстрадных хітоў. Гэтыя творы даўно ведаюць і любяць ва ўсім свеце.
- Што? Канцэрт «Сусветныя хіты — ад класікі да мюзікла».
- Дзе? Музей «Замкавы комплекс «Мір», Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці.
- Калі? 14 чэрвеня. Пачатак а 21-й гадзіне.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/mirski-zamak
[5] https://zviazda.by/be/tags/kancerty