Канец мая парадаваў плюсавымі тэмпературнымі рэкордамі. А значыць, ёсць спадзяванне, што пахваліцца новым купальнікам можна будзе не толькі на марскіх узбярэжжах, але і на беларускіх пляжах.
Адзін з самых папулярных фасонаў — манакіні. Гэта варыянт суцэльнага купальніка з глыбокімі выразамі па баках. Зграбную фігуру ён падкрэсліць, недахопы скарэктуе. Але калі ваша праблемнае месца — бакі, аддайце перавагу іншай мадэлі.
У модзе таксама суцэльныя спартыўныя купальнікі. У такім купальніку можна лёгка сысці за аматарку сёрфінга ці пляжнага валейбола. Мінімалістычныя, з маланкай ці лагатыпамі — якую менавіта мадэль выбраць, вырашаць вам.
Рамантычным асобам прыйдуцца даспадобы купальнікі з валанамі. Ці рэтра-мадэлі з плаўкамі з высокай таліяй — у іх вам гарантаваны візуальна плоскі жывот.
Актуальныя таксама асіметрычныя купальнікі (напрыклад, на адно плячо) з глыбокім дэкальтэ спераду ці са шнуроўкай. Для тых, хто баіцца абгарэць на сонцы, выйсцем стане мадэль з даўгімі рукавамі. Найлепшыя расфарбоўкі — кветкі, гарох, палоска і... бананы. Убачыце такі — бярыце не раздумваючы.
Вось яшчэ некалькі парад, як выбраць купальнік, каб выглядаць у ім на ўсе сто:
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/moda
[4] https://zviazda.by/be/tags/kupalnik