Рыс, пшаніца, соя і рапс – толькі айчынных сартоў.
Кітай здолеў у апошнія гады істотна ўмацаваць патэнцыял забеспячэння сельгасвытворцаў айчынным насеннем. На дадзены момант доля пасяўных плошчаў з айчыннымі сартамі сельгаскультур перавысіла 95 працэнтаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Намеснік кіраўніка міністэрства Юй Сіньжун распавёў, што фарміраванне трох буйных, дзяржаўнага значэння, селекцыйна-насенняводчых баз у правінцыях Хайнань, Ганьсу і Сычуань, развіццё групы баз рэгіянальнага ўзроўню зрабіла магчымым істотнае павышэнне магчымасцяў айчыннай селекцыі. Кітайскія аграрыі цалкам перайшлі на айчынныя сарты такіх сельгаскультур, як рыс, пшаніца, соя і рапс, доля айчынных сартоў кукурузы ўзрасла з 85 да больш за 90 працэнтаў. Пры гэтым доля айчынных сартоў гародніны застаецца на адзнацы ніжэй 87 працэнтаў, адзначыў намеснік міністра. Прыкметна павышаецца канкурэнтаздольнасць кітайскіх насенняводчых прадпрыемстваў і растуць інвестыцыі ў даследаванні і распрацоўкі з іх боку.
Цяпер 50 найбуйнейшых кампаній, якія ўтварыліся ў выніку зліцця і паглынання, займаюць не менш за 35 працэнтаў рынку - на 5 працэнтных пунктаў вышэй, чым пяць гадоў таму, сярод іх нямала кампаній з гадавымі аб'ёмамі продажаў ад 1 да 3 млрд юаняў. За пяць гадоў падвоілася колькасць заявак, якія кампаніі падаюць на ахову новых гатункаў культур. На наступным этапе Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, заявіў Юй Синьжун, будзе накіроўваць актыўныя намаганні на прасоўванне "навукова-тэхнічнай і “зялёнай” рэвалюцыі, рэформ па пытаннях якасці, карпаратыўнай дзейнасці і кіравання" ў мэтах хутчэйшага фарміравання сучаснай сістэмы насенняводства, якая адпавядае патрабаванням высакаякаснага развіцця аграрнага сектара краіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya