Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ, генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм»:
«Зараз мы сутыкнуліся з адной вельмі вялікай праблемай. Сёння памяняліся правілы гульні. Спачатку ёсць аналіз, маніторынг з боку прадзюсара, які вывучае, якая тэма можа быць цікавая, прадзюсар вядзе суправаджэнне фільма і ведае, каму і як ён будзе яго прадаваць, робяцца ўсе разлікі, каштарыс і потым толькі выпускаецца фільм з далейшай прэтэнзіяй на продаж. Часта было так, што быццам бы мы рыхтуемся прадаваць прадукцыю, а ўся пракатная гісторыя не прапрацаваная. Неабходна з самага пачатку разумець, каму трэба анімацыйнае кіно, дакументальнае, мастацкае і, безумоўна, вытрымліваць тэрміны вытворчасці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert