Дваццаць восьмы месяц насельніцтва Беларусі застаецца чыстым прадаўцом наяўнай валюты, прычым у маі чысты продаж вырас на 18% да красавіка, склаўшы, паводле матэрыялаў Нацбанка, 234,7 млн долараў.
Рост чыстага продажу адбыўся за кошт павелічэння продажу валюты на 12,2% да красавіка, да 710,1 млн долараў, купля валюты вырасла на 9,5% да 475,4 млн долараў. Напярэдадні летняга сезону грамадзяне традыцыйна павялічваюць сваю актыўнасць на валютным рынку, купляючы і прадаючы валюту ў адпаведнасці з адпускнымі планамі.
За пяць месяцаў гэтага года беларусы здалі 863,9 млн долараў чыстымі, за ўвесь мінулы год - 2,2 млрд долараў, у 2016 годзе чысты продаж склаў 2,4 млрд долараў.
Суб'екты гаспадарання ў студзені-маі былі чыстымі пакупнікамі валюты (аб'ём куплі перавысіў продаж на 425,8 млн долараў).
tut.by [1]
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/economics/596507.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/valyuta