Па даных Мінпрацы і сацабароны, на пачатак чэрвеня ў краіне не хапала 69,9 тысячы работнікаў. Месяц таму патрэба ў кадрах была на чатыры тысячы меншая. Зноў у попыце рабочыя прафесіі — 64 працэнты ад агульнай колькасці вакансій.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя па рэспубліцы захоўваецца на адзнацы 0,5 %. У Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях ён складае 0,6 %, у Гродзенскай — 0,5 %, у Мінскай — 0,4 %, у сталіцы — 0,2 %. Каэфіцыент напружанасці на рынку — 0,3 беспрацоўнага на адну вакансію.
З пачатку года ў дзяржаўную службу занятасці па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 82,8 тысячы чалавек. З іх 55 тысячам падабралі работу. На перанавучанне за студзень — май адправілі амаль 3,3 тысячы грамадзян. На новае месца жыхарства і працы пераселена 64 сям'і.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/praca
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakansii