Жыхары Крыма паведамілі пра адключэнне электрычнасці і мабільнай сувязі, паведамляе агенцтва «Крымінфарм».
Паводле паведамлення агенцтва, святла няма ў Сімферопалі і шэрагу суседніх населеных пунктаў. Карэспандэнт РІА Навіны паведамляе аб адключэнні электраэнергіі і ў Севастопалі. Пра адключэнне святла таксама паведамляюць жыхары Еўпаторыі, Ялты і іншых гарадоў, перадае «Новая газета».
Крыніцы ў тэлекамунікацыйнай сферы Крыма паведамілі, што абясточаны «увесь Крым і Севастопаль».
Па непацверджаных даных, на падстанцыі «Тамань» ў Краснадарскім краі адбылася аварыя. Кампанія «Кубаньэнерга» абвясціла аб «масавым тэхнічным адключэнні» энергамоста ў Крым, перадае «Крымінфарм».
Без электрычнасці і сувязі застаўся ўвесь Крым. Як перадаюць карэспандэнты Крымінфарма, у Сімферопалі не працуюць святлафоры, спыніліся тралейбусы. Некаторыя ўстановы і прадпрыемствы ўключылі генератары.
- У ліпені 2017 года на ўсёй тэрыторыі Крыма на некалькі гадзін знікла святло. У Мінэнерга РФ гэта патлумачылі «анамальнай спякотай» у Краснадарскім краі, якая справакавала аварыю.
- Крым забяспечваецца электраэнергіяй з дапамогай энергамоста, пабудаванага з Краснадарскага краю ў 2015-2016 гады.
- Раней каля 70% электраэнергіі забяспечвала Украіна; у 2015 годзе там былі ўзарваны апоры ЛЭП, па якіх паступала электрычнасць. У выніку паўвостраў сутыкнуўся з вострым дэфіцытам энергіі.
MEDUZA [1]
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2018/06/13/krym-ostalsya-bez-sveta
[2] https://zviazda.by/be/tags/krym
[3] https://zviazda.by/be/tags/elektraenergiya