Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна плануе наведаць цырымонію і матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе, якія пройдуць на маскоўскім стадыёне "Лужнікі". Гэту інфармацыю пацвердзіла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.
Раней паведамлялася, што з нагоды чэмпіянату свету па футболе ў сталіцу Расіі прыбудзе шэраг замежных лідараў, якія будуць прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця. Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-futbole