Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб заснаванні Нацыянальнага дня домбры, паведамляе прэс-служба Акорды.
"У мэтах далейшай кансалідацыі грамадства вакол ідэі захавання і адраджэння нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці пастанаўляю: вызначыць першую нядзелю ліпеня Нацыянальным днём домбры", - гаворыцца ва ўказе.
Ураду Казахстана даручана прыняць меры па рэалізацыі ўказа. Кантроль за яго выкананнем ускладзены на Адміністрацыю Прэзідэнта. Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання.
Домбра - струнны шчыпковы інструмент. Казахская домбра выканана з суцэльнага кавалка дрэва і мае дзве струны. Выкарыстоўваецца сучаснымі выканаўцамі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[3] https://zviazda.by/be/tags/dombra
[4] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu