Унікальны барабанны канцэрт і ўдарнае сола аўтамабіля Polo Drive ва ўнісон зорнаму драм-бэнду пройдзе заўтра, 15 чэрвеня, а 18 гадзіне на пляцоўцы перад ГЗЦ Galleria Minsk.
Саша Нэма, Дзядзька Ваня, Michael Soul, Алег Лімон, Віталь Воднеў, Андрэй Бонд і іншыя зорныя ўдзельнікі сядуць за 15 барабанных установак і напоўняць горад сцяной магутнага гуку. А павысіць узровень адрэналіну на сотні дэцыбел Аляксандр Kiss — віртуозны гітарыст, заснавальнік рок-школы Discovery. No Comment Band, Fill Drumsider і біт-бокс-шоу падымуць настрой перад ключавой кампазіцыяй, падчас якой задаваць рытм на бас-бочцы будзе асноўны ўдзельнік драм-бэнда — аўтамабіль Polo Drive.
Усе жадаючыя змогуць таксама стаць удзельнікамі незвычайнага канцэрта: падпяваць словы прыпеву кампазіцыі Shut up & Drive.
Ганна БАГІНО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kancert
[2] https://zviazda.by/be/tags/gzc-galleria-minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/polo-drive