Паведамленне ад дыспетчара хуткай дапамогі пра знаходжанне ў склепе прыватнага дома ў вёсцы Прэабражэнск двух чалавек паступіла ратавальнікам сёння ў 0.07 ночы.
Высветлілася, што на глыбіні тры метры без прытомнасці ляжалі сыны гаспадара дома. Мужчыны прыехалі на выхадныя да бацькоў.
Ратавальнік пры дапамозе пажарнага рукава дасталі пацярпелых са склепа і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду яны былі шпіталізаваныя ў бальніцу з папярэднім дыягназам "атручэнне неўстаноўленым рэчывам" у стане сярэдняй ступені цяжкасці.
Адна з версій здарэння, як паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, — уцечка прадуктаў браджэння ў склепе з няшчыльна закрытых бочак. Работнік раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі возьмуць пробы паветра для далейшага лабараторнага даследавання.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/sklep
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni