Больш за 500 футбольных заўзятараў ЧС-2018 за суткі перасеклі мяжу Беларусі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
"За мінулыя суткі - з 0.00 13 чэрвеня па 0.00 14 чэрвеня - у Беларусь прыбылі 529 чалавек. Усяго з пачатку дзеяння пагаднення аб ўездзе заўзятараў прыехалі больш за 800 гасцей. Большасць з Аргентыны, Перу і Мексікі. Сярод экзатычных краін - Гандурас, Нікарагуа і нават Каморскія астравы ", - удакладніў Антон Бычкоўскі.
Чэмпіянат свету па футболе праходзіць у Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Беларусь і Расія 29 мая падпісалі міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы. На час правядзення ў Расіі чэмпіянату свету па футболе для замежных балельшчыкаў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня па 25 ліпеня.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-futbole