15-гадовы падлетак прагульваў школу і падпальваў дзверы кватэр у Каменнай Горцы. Яго затрымалі і ўзялі пад варту.
Днём 5 лютага падлетак запалкамі падпаліў кардонныя скрынкі на лесвічнай пляцоўцы дзясятага паверха дома па вуліцы Нёманскай ў Мінску. У выніку гэтага былі пашкоджаныя і знішчаныя ўваходныя дзверы, званкі і дыванкі трох кватэр, а таксама маёмасць ЖБВК на 6,4 тысяч рублёў.
А ўжо 3 мая школьнік запалкамі падпаліў газету і дзверы з палімернай ашалёўкай на дзевятым паверсе дома па Каменнагорскай. Шкода склала тысячу рублёў. У абодвух выпадках пажарныя ліквідавалі ўзгаранне. Ніхто не пацярпеў.
Дзякуючы камерам, праз некалькі гадзін асобу хлопца высветлілі і затрымалі яго.
Падлетак аказаўся вучнем 9 класа. У гэтыя дні ён прагульваў школу. Хлопец выбіраў кватэры з дзвярыма з гаручых матэрыялаў у дамах свайго мікрараёна, а пасля падпалу на вуліцы назіраў за працай МНС.
Падлетак да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, на прафілактычных уліках не знаходзіўся. Згодна з заключэннем судова-псіхіятрычнай экспертызы, ён мог ўсведамляць грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
tut.by [1]
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/society/596962.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne